Адшумiць дажджамi лета...

***
Адшуміць дажджамі лета,
Адкупаецца ў расе.
Бульба вырасце "адрэта"
І цыбуля ў паласе.

За Максімаўкай у лесе
Пойдуць зноў баравікі,
І прысніцца паэтэсе
Пацалунак ля ракі.

А стары паэт паедзе
Зноў радкі свае шукаць,
За Крыжоўкаю там недзе
Будзе вершыкі складаць.

Адсвяткуюцца дажынкі
І наступіць зноў зіма,
А ў маёй сяброўкі Зінкі
Футра цёплага няма.

Адшуміць дажджамі лета,
Адкупаецца ў расе.
На вячэру зноў "адрэту"
Будзем смажыць пакрысе.

19. 05. 2026 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →