Тузя

Прывабіла кацёнка Тузю:
На вершаліне птушка шэрая.
Ён доўга прылягаў на пузе —
Вытрымка ката ўмелага.

Дзёргаў шэранькім хвастом,
Не мігаючы вачыма.
Каля бэзавых кустоў
Яго разгледзець немагчыма.

І толькі ён зрабіў скачок,
Як тут жа паляцела птушка.
Ён лёг утульна на бачок,
Пачухаў лапаю за вушкам.


Рецензии