Жужа
Той, што прынесла цёця Каця.
Яго паклала я ў клунак,
А потым кінула ў хаце.
Кавалачак ванільнай булкі
Прывабліваў навокал усіх.
Ён не знайшоў сабе прытулку
Ні ў кога, толькі раптам знік.
Пытанне ўсіх маё здзівіла:
«Дзе дзеўся пачастунак мой?»
І тут успомніла, што прынасіла
Шчанятку Жужу да нас дамой.
Мне не шкада для Жужы булкі —
Яна наелася ды спіць.
Галоўнае — знайшла прытулак,
Яе не буду я будзіць.
Хай падрастае і пільнуе
Маю сям'ю і наш спакой.
Яе, пухнатую, люблю я,
Бяру яе ўсюль з сабой.
Свидетельство о публикации №126051805297