З днём народзiн

Быццам ружа квітнее ў садочку,
Маладзіца з душой, як вадзіца з крыніцы.
З глыбінёю нябёс яе вочкі,
Прыгажосцю яе можна толькі дзівіцца.

Сёння свята яе і матулі,
Што жыццё падарыла з малітвай аб долі.
Дзень народзін! Хай лёс цябе туліць,
Мягкай Божай рукой сцеражэ ад юдолі.

Хай пазёмка змятае нягоды,
Акрыляюць карэнні, ўздымаюць на крылы.
Сонца шле твайму сэрцу пагоду,
Напаўняюць вятры на шляху цябе сілай.

Хай душа правядзе Боскай сцежкай,
Розум спеў яе чуе і слёзы,
Каб прайшла па шляху ты без спешкі,
Смела, мудра ў жару і марозы.

З Днём народзін!


Рецензии