Жанчыны Беларусi
Найцікавейшы з падарункаў Божых свету
Жанчына, за грахі пазбаўленая раю.
Падобная дыханнем летняму букету,
Што церпкім пахам сэрцы й думкі абуджае.
Расцвечвае жанчына нашыя дарогі,
Грахі і дабрачыннасць — побач, толькі ў спрэчках,
Шукаюць бераг над ракой жыцця палогі,
Каб не згубілі нашы сэрцы чалавечнасць.
Яны той абярэг для спадчыны, карэнняў,
Шануюць іх, гадуюць кроны лекавннем.
Як зоры ў небе, дораць зыркія імгненні,
Яны, як промні, нівы роднае дыханне.
Я прыпадаю на калені у музеі,
Перад жанчынамі, што служаць нам і краю,
Што вераць: карані — ахова ад завеі,
Да сокаў іх руплівай працаю вяртаюць.
Сягоння п`ём з вякоў далёкіх сок у залах,
Ад прашчураў духоўны вецер авівае.
З падзякай мудрасці жаночай у штурвала,
Што правядзе над безданню па вузкім краі.
Свидетельство о публикации №126051703486