пчолкi жужаць

Як жывецца у хатцы
там бабулi Волi?
Цягне пакупацца
у рэчцы? Цягне у поле?

Цi у лякарню трэба
за Шкалабаны?
Цi у район за хлебам?
Людзi не паны.

Слугi iм не служаць,
грошы не улiлi.
Дажывайце душы
на сваей зямлi.

Час нясецца шпарка
на усiх парах.
Волi гаспадарка
вуллi на дубах.

Пчолкi зранку у поле
рвуцца, аж дрыжаць.
Носяць мед для Волi
i жужаць, жужаць.


Рецензии