Пацалункi сонца
Ад зімовай спячкі збегла ў свет з-за хмарак.
Промні веснавые сее нам на шчасце,
Шле цяпло, надзею на жыцця пачатак.
Пацалункі промняў жоўтым парасонам
Застаюцца на палях, лугах, палянах.
Залацістыя слядочкі ў травах сонца
Праплываюць, быццам хвалі ў акіянах.
Вецер лашчыць, абдымае іх лагодна,
Шэпча, што укралі яго сон і думкі.
Замуж заклікае, песціць, просіць згоды,
Плача, што без іх заўсёды ходзіць сумны.
Вэлюм маладухі сцеле на галовы,
Залацісты край у момант стаў бялюткі,
Ачмурыў іх вецер ласкаю і словам,
Ды шкада, што шчасця крыху больш за суткі.
Вецер, ап`янелы перамогай хитрай,
Белізну зрывае ды разносіць з пухам.
Нос казыча, ўецца белаю палітрай,
То на вейках сядзе, то шмыгне за вуха.
Быццам шле падказку, што згубіўшы розум,
Сэрцам не пачуўшы спеў душы гаротны,
Долю на пацеху аддаём марозу,
Аканіцы закрываюць нашы вокны.
Свидетельство о публикации №126051603062