Позняя вiшня цвiце. Мне балюча...

***
Позняя вішня цвіце. Мне балюча
На адзіноту той вішні глядзець.
Хай жа яна маё сэрца навучыць
У адзіноце пра светлае пець.

Позняя вішня цвіце, ды не ўродзіць:
Хто будзе вішню адну апыляць?
Хай жа яна мне хоць вершык народзіць.
Некага ж будзе мой вершык натхняць.

Позняя вішня цвіце...

15. 05. 2026 г.


Рецензии