Кветкам
Калі маркотна,
я іду да іх,
Да кветак яркіх,
сонечных маіх.
Яны мяне чакаюць
каля хаты.
Шчаслівая,
што хатай я багата.
Вось пагляджу на іх
і весялей.
Прамоўлю нешта,
быццам да людзей.
Квітнеюць шчыра,
а мяне чакаюць:
Бяз рук маіх ніцеюць,
зарастаюць.
Ля іх я пустазелле
абдзяру,
Жывучай вільгаццю
іх шчодра адару,
Няхай жывуць, квітнеюць,
падрастаюць,
Людзей прахожых
кожны дзень вітаюць.
Яны - цуд Божы!
Што і гаварыць.
А як прыемна
кветкі падарыць!
Што я для іх,
то мне яны ўзаемна.
Яны на радасць!
Іх не рві дарэмна!
Свидетельство о публикации №126051405810