Словы

Як жа балюча я
ляснула б хлопцам
Прама па вуснах
за дрэнныя словы.
Словы - праменні
душэўнага сонца,
Дзеяў прадвеснікі,
зносін  аснова.

Як жа мне крыўдна,
пачуўшы дзяўчыну,
Што, як і хлопцы,
не думае, мусіць,
Не разумее
няшчасцяў прычыну,
Кажа дурное
і лёгка так хлусіць.

Зробіш заўвагу -
адкажуць нанова,
Быццам забылі
гаворку жывую...
Як жа я мару
пра светлую мову,
Сэрцам імкнуся
туды, дзе пачую.


Рецензии