Вяночак вершаваны
Кружы, вяночак мілы!
Ажыўлены, расквечаны
Дадай пачуццяў, сілы,
Каб ясна разважалася,
Паэту дай параду,
Каб словы ў вершы клаліся,
Устанаві парадак.
Каб вершы не спыняліся,
Ліліся роўна, годна,
Каб словы прытуляліся
Ласкава і пяшчотна
Да сэрца чалавечага,
Каб вырасталі крылы,
Ад раніцы да вечара
Кружы, вяночак мілы!
Свидетельство о публикации №126051405766