Захад хутка з голаду падохне...
Захад хутка з голаду падохне,
А ў мяне ўжо бульбачка расце.
Не згніе калі і не пасохне,
Дык, напэўна ж, буйна расцвіце!
Рапс у Польшчы ўсе перасяваюць,
А ў Заслаўі ён па лытку. Вось!
Ураджаі кожны год бываюць,
Бо палі прамочаны наскрозь!
Калій у Еўропе даражэе,
Толькі ў нас няма куды падзець!
Без яго ў іх бульба не даспее,
Ім на спаржы прыйдзецца сядзець.
Пра грыбы наогул прамаўчу я.
Шампіньёны нейкія ядуць!
Нашы ж грыбнікі, хай Бог пачуе,
ТСЖ кашамі ўжо нясуць!
Хутка Захад з голаду падохне,
Мы ж на бульбе з рапсам пражывём.
Не згніе калі і не пасохне
Тое, што пасеялі, пажнём!
14. 05. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126051402557