Жанчына з валошкамi у валасах
На вышыванцы ляціць белы бусел,
Калыску з дзіцяці люляе,
А сэрца любоўю палае.
Жанчына - люстэрка душы Беларусі!
Святло і спагада ў голасе льецца,
І песня рачулкай між сосенак ўецца,
Званочкам звініць ў чыстым полі
І птушкай шчабеча ў раздоллі.
Святло і спагада ў голасе льецца!
Прыпеў:
Жанчына з валошкамі ў валасах,
З усмешкаю сонца на вуснах,
Нябёсаў блакіт у бяздонных вачах -
Сапраўдная беларуска!
Сапраўдная беларуска!
Любоў да краіны, адвага і воля -
Жанчына спазнала ваеннае гора.
Прасякнутыя слязьмі маці
Нівы, палі, сенажаці.
Жанчына спазнала ваеннае гора!
Яе цяжкі лёс, што напоўнены болем,
Нясем праз гады, не забудзем ніколі.
Няхай вольна лётае бусел
Над мірнай зямлёй Беларусі.
Над мірнай зямлёй Беларусі!
Прыпеў:
Жанчына з валошкамі ў валасах,
З усмешкаю сонца на вуснах,
Нябёсаў блакіт у бяздонных вачах -
Сапраўдная беларуска!
Сапраўдная беларуска!
Свидетельство о публикации №126051302145