Шпитальная хроника Глава10 Возвращение
Глава 10. Вяртанне
Нібы вечнасць у чарзе - і вось вынік ідзе,
Лекар справу нясе: шлях да волі вядзе!
"Ну, спадар Алесь, час манаткі збіраць,
Непаладкі мы здолелі ўсе пахаваць.
Вынес ліст - эпікрыз, для мазгоў як сюрпрыз!
Там латынь з беларускай спляліся ў карніз.
Доктар кажа: " Здаровы", хоць хвост адваліўся,
Ну а як ты хацеў? Ты ж даўно нарадзіўся!"
У выпісцы значыцца: піць зёлкі і ваду,
Каб на сябе зноў не наклікаць бяду.
Забыцца пра стрэс, пра гарэлку і сала,
Каб сэрца стамлёнае
біць не збаўляла.
Вось вопраткі вопіс - і волі прывет!
Доктар кажа: " Выдатны ў лячэнні эфект.
Крочу ўпэўнена на Дзяржынскага праспект.
Дзе паветра як мёд - жыцця светлы праект.
Зяць чакаў ля машыны - спакойны і чынны,
Колы ўпарта глядзеў - ці няма там прычыны?
Я дамоў завітаў, быццам выйшаў з-пад карнай.
Цыкл завершаны гэты, цяжкі і марны.
Дома ціхі спакой, вокны свецяць лагодна,
Сцены грэюць мяне, і на думках свабодна.
Замест кропельніц - чай з язмінам у руках,
Скай ляжыць на каленях - як вата ў нагах.
На паліцы папера - як пропуск заморскі,
Збыты ланцуг шпітальны, нудны і жорсткі.
Хоць і круцяць гады мазгавыя паўшар'і,
Я дома - і гэта найлепшыя чары.
"Канец цыкла. Дзякуй, што чыталі!"
"Да сустрэчы ў новых гісторыях"
Мінск, верасень 2025 г.
Свидетельство о публикации №126051206502