Эмiсары Слова

Без папер у свет іх выпускалі,
 *Без адзення, торбаў, басанож.
У іерархічнай вертыкалі,
 *У гуртах якіхсьці там вяльмож,
Разбаўлялі імі асяроддзе,
 *Рыхтавалі свет прыняць крыжы.
Не хапала іх заўжды ў народзе,
 *Несці каб святло і каб служыць
Авангардам арміі без зброі,
 *Арміі, дзе слова б'е трапней,
Якасней за кулі, там, дзе трое,
 *Як адно, дзе бісер між свіней
Элегантна сыпаць не дазволяць,
 *Эканомяць сілы дзе і час.
Мала іх, ды гэта дробка солі
 *Моліцца штодзённа і за нас,
І за тых, хто іх не заўважае,
 *І за тых, хто бачыць, дзе яны -
Справа іх нікому не чужая.
 *Соль зямлі - звычайныя сыны
Ісціны сапраўднай і адзінай,
 *Іісуса Госпада сябры.
Як яны жывуць і мы павінны,
 *Як адно каб былі кожных тры.


Рецензии