Дзяляцкi рамiзнiк
*Разводжу хваравітых міма хаты?
Заездзілі мяне, нібы каня,
*А я не конь і не вярблюд гарбаты.
Я чалавек! Звычайны я, зямны -
*Мне неба не крануць пакуль рукамі.
Люблю свой кут, дзе кветак дываны,
*І чараўніц з пахучымі вянкамі
Яскравых нашых - прыгажэй няма -
*Зайздросцяць іх прывабнасці анёлы.
Цыкады спевы ў сэрцы нездарма -
*Навошта мне воз поўны думак кволых?
Куды я іх аднойчы давязу
*І як знайсці для іх прытулак годны?
Імкнуся трапна ў нейкую гразу,
*Каб гром пабіў - не трэба мне ніводнай.
Свидетельство о публикации №126051101682