Май
Пераапрануцца, зняць з плячэй зіму.
Дык глядзі ўжо ты хоць, май, не падмані,
Ўрэшце на надвор'е скардзіцца каму?
Неўзабаве бульбу ўжо садзіць пара,
Гнаць цялё на выпас — хай стрыжэ мурог,
Зачыніць, каб выгнаць, брагу да Пятра,
За гарэлку б мабыць з сенам хто памог.
Ноччу жаб маркотны ўжо чуваць напеў,
А шпакі прыціхлі, сеўшы на кубло.
Ластаўкі чакаюць кодлай прыляцеў,
Дзе ўжо тыя мошкі ўрэшце, дзе цяпло?
Свидетельство о публикации №126051100016