Край, што у сэрцы...
леанід ПРАНЧАК
Сонца ў Свіцязі лашчыць пясок,
Вецер гушкае ў Нарачы неба...
Я спяшаю дадому здалёк,
Беларусь майго лёсу патрэба.
Стала песняй маёй і жыццём,
Без цябе шчасны лёс немагчымы.
Ты святое маё пачуццё
Каранёў і спрадвечнай Радзімы.
Прамаўляў і не раз паўтару,
Словы, дзе ані кроплі адчаю:
Беларусь, ты мая, Беларусь,
Край, які ў маім сэрцы не з краю.
Прамаўляў і не раз паўтару,
Словы, дзе ані кроплі адчаю:
Беларусь, ты мая, Беларусь,
Край, які ў маім сэрцы не з краю.
Я палын тваіх пыльных дарог,
Ты мой шлях, ты мой сэнс існавання.
Бо жыве ў маім сэрцы, як Бог,
Непадлеглае часу каханне.
Ты – дзяўчына з пшанічнай касой,
Ты – матуля з адвечнай журбою.
Дзе б ні быў, ты заўсёды са мной.
Дзе ні жыў, я заўсёды з табою.
Прамаўляў і не раз паўтару,
Словы, дзе ані кроплі адчаю:
Беларусь, ты мая, Беларусь,
Край, які ў маім сэрцы не з краю.
Прамаўляў і не раз паўтару,
Словы, дзе ані кроплі адчаю:
Беларусь, ты мая, Беларусь,
Край, які ў маім сэрцы не з краю.
Ты ў таемным яго глыбіні,
У крыві, у вачах, у вымове –
Край пяшчоты і край цеплыні,
Край маёй непагаснай любові.
Край маёй непагаснай любові.
26.03.2026
Слухаць песню тут:
https://youtu.be/IdcpJhZbPb0
Свидетельство о публикации №126051004737