З юбiлеем

Сем дзясяткаў, як той ручаёк,
Прамільгнулі, схаваліся ў травах.
Ў час самоты ўспамін — як глыток
Зрыхтаваных на долі адвараў.

Задурманіць як пах, так і смак,
Мары школьныя ўспомніш з усмешкай.
Штось збылося, а штосьці не так,
Але Бог даў шчаслівую сцежку.

Не сагнула жыццё, добры лёс,
Бо натхняў, шляхам вёў  мудры  голас.
Будавала сумленна свой мост
Да душы, каб буйнеў дзетак колас.

Краю роднага чуеш мальбу,
Па крупіцах збіраеш сказанні.
Пашыраеш пазнанняў мяжу...
Карані — гэта наша дыханне.

Маці —  з добрай, пяшчотнай душой,
Верны сябра і мудры настаўнік.
Не шукае твой розум спакой,
Расплятае касу з вякоў даўніх.


Рецензии