Так цяжка рвуцца каранi
Прычэшам ды прыгладзім сваёй думкай.
Душа і розум таямніча ў барацьбе,
Стараемся не чуць, на сэрцы сумна.
Бо гэта праўда для надзеяў нашых крах,
Адыме веру, з бурай рве карэнні.
Ламае крылы нашы перад праўдай страх,
Хаваем, лашчыцца надзея змены.
Капаемся ў сабе, шукаем свой заган,
Што столькі цёмных хмар сабраў на небе.
Сумненні шыюць з нашых думак сарафан,
Чакаюць лепшы час і шлюць малебен.
Лягчэй сваю памылку ўбачыць, чым бяду, —
Трымае вера родным і каханым,
Мы слепнем... Бачым колас, а не лебяду,
Нясём цяжар віны за свае раны.
Так цяжка рвуцца векавыя карані,
Так цяжка зразумець, што праўда — лекі.
Хлуснёй сабе мы упускаем час і дні
Застацца з верай, не згубіць навекі.
Свидетельство о публикации №126050804748