Бусел
- Клёка,клёка .
- Дзе ты жыў ?
- Я жыў далёка.
За марамі ,за лясамі.
Там,дзе Ніл,
на поўдні самым.
- Ну а як ты,любы,жыў?
- Я не жыў,бо я тужыў ,
я бясконца сумаваў,
родны край успамінаў.
Мне патрэбен водар родны,
без яго я не свабодны.
Да спадобы рогат звонкі.
Глянь - валошкі,
глянь - рамонкі.
- Бусел, бусел.
- Клёка, клёка .
- Не ляці ад нас далёка.
Пажыві на дрэве гэтым
так узімку ,як і летам.
- Дрэва восенню заплача -
перад ім адна задача.
Паглядзіць малечы ў вочы -
кожны лісцік ,як сыночак .
Але вопраткі не будзе -
вопратку надбаюць людзі.
Не лятаць з цяплом у абдымку ,
замяце снягамі ўзімку.
- Ты не злуй ,я зразумеў.
Клёка, клёка ,бы напеў.
Будзем разам сумаваць.
Буду я цябе чакаць.
Свидетельство о публикации №126050704250