Няма вастрэй iголак
http://stihi.ru/2026/05/06/950
Няма вастрэй іголак,
гэтых швоў суровасць —
спод кожнай з карт. Карэннем свет
замацаваўся тут. І раніцы прысутнасць —
аўсянкі воблачка, як бытавы санет,
ды кут манеўраны любові (гэтай хібы зроку)
не бачыць сутнасці, а толькі патурае
таму, хто кампліменты шэпча збоку,
хто, паміраючы ад ёй... не памірае.
Адкуль набат бесхітрасны? Прымерка
музычных страхаў — ці не вечны гэта стан?
І дзень — забыты, як халат...
У кветках — цёрпкасць...
звіняць яны...
І мёда пах, як фіміям...
Свидетельство о публикации №126050605875
