Цёмны i бясконцы калiдор...
Пад руку вядуць старога дзеда.
Здэцца, каб дайсці ён мог да зор,
Драпака даўно бы даў адседа.
Часам прыгадае хто такі,
Як яго імя... што за пасада,
Як імчаць нястрымана вякі...
Потым раз – і ў думках ужо расада.
Суп малочны, коўдра, красавік,
Мыла і два аркушы паперы...
– Адпусціце, у мяне ж цягнік!
Перад дзедам адчынілі дзверы.
Завялі ў вялікі кабінет,
Кажуць нешта голасна ў вуха.
Той смяецца: на сцяне партрэт,
Па якому сонна лазіць муха.
Крыжык чыркнулі яго рукой –
Быў патрэбен подпіс тэрмінова.
Тут галоўнае – парадак і спакой!
Доказ, што працуе ўстанова.
Неўзабаве ў гэты кабінет
Прывязлі таварыша другога.
У калясцы ён драмаў – абед,
Размарыла крышачку старога.
На падлозе асвятліў прамень
Цалкам сцёртага паркету метры.
Кружыць пыл над ім, хаваецца ў цень,
Зіхаціць, блукае ў паветры.
Тут ні дом для састарэлых і ні суд,
І ні допыт пра злачынныя здарэнні.
Тут збіраецца шаноўны вельмі люд –
Акадэмікаў вязуць на пасяджэнні.
Свидетельство о публикации №126050503181