Узбекiстан i Беларусь
Край Беларускі тоне у льняным блакіце.
Даюць багаты плён на бацькаўскай раллі,
Цяпло душы нясуць палотны іх па свеце.
Цюльпаны прыбяруць пустыню Кызылкум,
Валошкавыя хвалі ў беларускім полі.
Нясуць чырвоныя пялёсткі ў край Навруз,
Нябёсы мірныя нясуць у край валошкі.
Лунае над Узбекістанам птах хумо,
Над беларускімі палямі кружыць бусел.
Нясе ў край сонечны дастатак і дабро,
Бусліны крык засцеражэ народ ад буры.
Край сонечны — Узбекістан і Беларусь,
Дзве зоркі светлыя пад купалам нябёсаў.
Ткуць сэрцамі ільняна-хлопкавы абрус,
Каб звіць духоўныя шляхі ў адзіны колас.
Свидетельство о публикации №126050406797