Вязнi

Сеюць, косяць, сіласуюць,
Цягнуць возам з фермы гной.
Кажуць – рупяцца, шчыруюць
Нават ноччу і зімой.

Дзядзька ў полі верне плугам
Глыбы збітых чэрствых глін.
Будзе тут для паказухі
Рай для злакавых раслін.

Ну а як жывёлаводам?
Іх караюць за падзеж
Жэстачайшым падыходам,
Горшым за казны крадзеж.

Камізэлька для цяляці –
Ўжо не жарты, а дрэс-код.
Следам – капялюш на ваце
Ды лакіраваны бот.

На кныра пачэпяць гальштук,
У спадніцы ўсіх кароў…
Ферма – копія амаль што
З тых раённых устаноў.

Вы працуеце адказна:
Змораны хавае твар,
Сельскай гаспадаркі вязні,
Ваш нявольнічы загар.

Вязні вілаў ды матыкі,
Шуфля, гайкі ды ключа…
За спіной – начальства крыкі;
Цэліць даць табе ляшча.

Поспехі – яго заслугі,
А табе – агрэхаў мех.
Тут працоўныя патугі
Выклікаюць толькі смех.

І праверка для парадку
Звінаваціць лайдакоў.
Самі ж забяруць поў-статка
Сувеніраў-кумпякоў.


Рецензии