Яна iшла...
Па небу воблакі кудлатыя плылі.
Сваёю зграбнаю рукою маладою
Айфон трымала, бачыць каб маглі.
Гудзеў навокал горад мітуслівы.
Будынкі-гмахі, людзі-мурашы...
Сігналілі машыны і імкліва
Чаргой бясконцай беглі па шашы.
Сярод сустрэчнага людзей патоку
Заўважыла ружовы капялюш:
Бабуля йшла, а з ёй дзяўчынка збоку.
І галаўны ўбор нібыта з руж.
Раптоўна прыгадалася маленства:
Сяло і хата, плот.. на ім глякі.
І капялюш.. ну што за падабенства!
Адзін у адзін ружовенькі такі.
Як плюхалася ў сажалцы з гусямі,
Свіней як пасвіла, палола буракі.
І сонечнымі цёплымі дзянькамі
Бялізну паласкала ля ракі.
Казу запэцкала ўсю як сажай
Суседскую.. ад рог і да хваста.
Спазнала смак бярозавае кашы,
Пяшчотны дотык крапівы куста.
Дзяцінства нечаканыя ўспаміны
(Прыгоды, рэчка і лясны гушчар)
Адбіліся пагардай у дзяўчыны
Ляглі на ботаксам нашпігаваны твар.
І з кіслай фанабэрыстаю мінай
Пайшла, як бы нічога й не было,
Бо за яе сутулай крыху спінай
Шумеў ужо мегаполіс, не сяло.
Пыхліва завітала ў кавярню,
Наведвала якую часцяком,
Рублёў насыпала, сказала фамільярна:
Мне раф... з альтэрнатыўным малаком.
Свидетельство о публикации №126050404251