Дбала працуй, чалавеча

Дбала працуй, чалавеча!
Не шкадуй жывата і рук.
Доля твая спрадвечная –
Гнуць пакутную спіну ў крук.

Апрацоўвай жвава палеткі,
Каб было што ставіць на стол,
Каб не пухлі з голаду дзеткі,
Упрагайся ў ярмо бы вол.

Сцісні мацней кувалду,
Узнімі як мага вышэй..
Сціпла, без сварак, гвалту
Шпар да знямогі вачэй.

Шахты асвойвай слепа.
У дзірцы ў зямлі як крот
Мроі імкнуцца ў неба,
Цягне кірка наадварот.

Ты ж не дзіцё, чалавеча..
Волат жа, глянь які?!
Смела кідай на плечы
Мінімум два мяхі.

Выдай хаця б дзве нормы,
Стаўкі вазьмі паўтары..
Мы за цябе ўсё аформім,
Чаркамі звякнем угары.

Потым счарнелы і ледзь жывы
Будзеш гадаць, небарака:
Хворы, нядужы стаў і крывы,
А на сцяне – падзяка!


Рецензии