Дыверсанты

Пасадзіў Акім на полі бульбы тры гектары,
Стала гэта ўвасабленнем яго даўняй мары.
Усё садзіў ён пад лапату, адмыслова.
Кожнай бульбінцы сказаў добра слова.

Можа з тыдзень ён па полю бегаў з палівачкай,
Потым усе рады раўняў, цюкаў гачкай...
Свой журнал агранамічны вёў заўзята,
Працаваў шалёна ён у будні дзень і ў свята.

Вось з'явіліся ўсходы першыя на полі,
Дзед шчаслівы, акрылёны як ніколі.
Надышоў час вартаваць бульбяныя грады,
Каб не ўбіліся туды якія-небудзь гады.

Першым чынам дзед закрыў паветраны прастор,
Ён і ноччу з ліхтаром выходзіць у дазор.
Нельга птаству пралятаць над дзялянкай любай –
Нават качку ў палёце развярнуў за дзюбу.

Пра кратоў і мурашоў няма тут і рэчы:
Роў ускапаў дзед глыбінёй па самыя плечы.
Абцягнуў перыметр увесь ён калючым дротам
Непрыступным стаў Акімаў агарод аплотам.

Ну а бульба моцна ўжо разраслася,
Вышынёй пад самы плот кустамі ўзнялася.
Дзед, стаміўшыся ж ад дзённых скокаў,
Ноччу цёмнай праваліўся ў сон глыбокі.

Ранкам устаў ён, кінуў вока на палеткі:
Толькі стэблі лысыя ад сеткі і да сеткі.
Агалілася за ноч бульбяніку вярста –
Не засталася на ім ніводнага ліста!

Дзед раз'юшаны кідаецца да градаў,
Для злачынцаў не шкадуе гучных матаў.
Вось прычына ўсіх яго балючых мук:
За разорай скаліцца каралацкі жук!

Дзень той жудасны запомніцца для вёскі.
Лютай помсты ад Акіма адгалоскі...
Знекуль дзед дастаў вайсковы агнямёт,
Вызваляў ад акупантаў ён да ранку агарод.


Рецензии