Так бывае

******
Хтосьці плямы шукае на сонцы,
Кагось радуюць промні ў аконцы.
Недарэчны завузіць, скароціць дарогу,
А мудрэц зробіць шлях свой бясконцым.

****** 
Бывае ад укуса камара звініць прастор,
Хітрэц з пачуццямі сяброў гуляе, як жанглёр.
Не думае, што з цягам часу прывыкаюць да хлусні,
У час сапраўдных бед ніхто не выгляне на двор.

*******
Каб падкрэсліць сябе, пракрычаць чаго значым,
Шэрым лічым маўклівых, ім стаць ценем нашым.
Толькі мудрасць звычайна не мае патрэбы крычаць,
Загаворыць — мы ў цені яе зразу згаснем.

******* 
Чым крык гучней гучыць супроць тваіх ідэй,
Знаць іх удар якраз прыйшоўся між вачэй,
Глыбока ў сэрцы слова укалола,
Дзе спіць заган, схаваны ў шэрані начэй.


Рецензии