Выжылыя

Калі жыццё табе здаецца занадта шэрым,
Прыходзь да нас у парк, глядзі на чарапаху.
Мама з татам яе лічылі з восені прахам,
А вось яна зноў пад сонца промні цягне шыю.

Яшчэ тут кошка, якую таксама лічылі памерлай –
Ёй у мінулую восень садралі з лапы скуру.
Калі жыццё табе абыякавым бачыцца здуру,
Прыходзь у парк, глядзі як кошка да возера крочыць мерна.


Рецензии