Хворая душа

Ты кудысьці звярнула. Навошта?
Распавесці не хочаш чаму?
Апраўдаць гэтых спраў сабекошту
Сёння нельга - і суму твайму
Я, вядома ж, не рады і болю -
Немагчыма ў усмешках схаваць
Колькі важыць твой крыж і ніколі
Адасобіцца, не адчуваць

Той цяжар, што ўзваліла на плечы.
Разам з Богам ты зараз, ці не?
Ахвяруеш ты чым? Што ты лечыш?
Самастойна ў духоўнай вайне
Як табе атрымаць перамогу?
Назаві мне хоць колькі прычын,
Каб Магутнаму нашаму Богу
Адгукнуцца табе - не маўчы!

Тэрапія спазнілася крыху -
Рэзаць трэба - гнілота пайшла.
Абязболіць дурману кіліху
Я глыну - і, была не была,
Свой язык прыкушу, каб сцярпеці,
Не прыстала ад болю крычаць,
Каб жывым не палохацца смерці,
А звяртацца ў свой час да Ўрача.


Рецензии