Снег iдзе на Беларусi...

***
Снег ідзе на Беларусі...
Красавіцкі рэдкі снег...
За зямлю сваю малюся,
За яе смяротны грэх:

Адказалася ад мовы,
Адцуралася яе...
Снег ідзе на Беларусі,
Над палеткамі мяце...

Пішуць толькі каб за званне,
За выданне сваіх кніг,
За чыноўнікаў прызнанне
І за таннай славы міг...

Снег ідзе на Беларусі.
І за гэты рэдкі снег
Я радком сваім малюся.
Слёзы капаюць са стрэх...

28. 04. 2026 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →