ТО СМЕХ, ТО ПЛАЧ

Жыццё то рэкі разалье на  долі,
Уюцца паміж скал, віляюць, быццам вуж.
Чакае церпяліва, будзіць волю,
Каб развярнулі ход па мудраму ручву.

То разалье туманныя азёры,
Схавае поле, лес за шэраю смугой,
Каб навучыць убачыць зоры,
Што дораць нам імгненні ў шэрані начной.

То прыгалубіць, як матулі рукі,
Жывой вадой напоіць з радавых крыніц,
Дасць адпачыць ад бедаў і навукі,
Каб потым зноў і зноў вятрамі закружыць.

І кружыць так пакуль не знойдзем сцежку,
Што, Дух Святы ўдыхаючы, дарыў Гасподзь.
То смех, то сум ды слёзы ўперамежку —
Пакуль духоўны свет не пераможа плоць.


Рецензии