Спаборнiцтва

Справы без выніку, уяўныя лідэры,
  *Скаргі ў пустоту і дождж без вады.,
Погляд скрозь пальцы, без выбару выбары,
 *Пост без малітвы, без праўды суды,
Анастэзія ўчарашніх нябожчыкаў,
 *Аўтакефалія здрадчай царквы,
Багна ў пяску, дзе няма перавозчыкаў,
 *Боль без пашкоджанняў, луг без травы -
Ойча Нябёсны, ратуй нас ад гэтага!
 *Ой, як не хочацца верыць хлусні!
Радасць знікае ад гімна няспетага,
 *Розуму ў думках амаль што ні-ні.
Ногі бягуць, быццам хочуць быць першымі
 *Новага шчасця заўчасна ўхапіць -
Іх не спыніць прадракальнымі вершамі,
 *Іх падстракаты ніколі не спіць.
Цалкам сябе аддаюць ненадзейнаму
 *Царству падступнага, дзе без святла
Творчасць іх, згодна кантэксту ідэйнаму,
 *Трапна кіруюць прыхільнікі зла.
Вось і няма пераможцы сапраўднага,
 *Веры, надзеі, любові - няма,
А выбіраем да гонару прагнага
 *Абы-каго і, вядома ж, дарма.


Рецензии