Мiшка i Вавёрачка!
Пiрагамi з вiшнямi
Частавала повара
Статнага, здаровага
Мiшку рыжабровага!
З думкамi бязгрэшнымi
Ля садку з чарэшнямi
смачна цалавалiся!...
Не, не абдымалiся,
А лiчылi зорачкi.
Называў Вавёрачкай,
Мiлаю Вавёрачкай.
Зорачка ля зорачкi!
Мiшка i Вавёрачка!
Спеў ляцiць гармонiка!
Я цяпер,як сонейка,
Сустракаю слаўнага,
Самага жаданага
Мiшку закаханага!
Едзе са сваточкамi
I звiнiць званочкамi
Над садами й хатамi.
Быць i мне засватанай!
А ў нябёсах зорачкi
Я яго Вавёрачка
Мiшкiна Вавёрачка!
Зорачка ля зорачкi!
Мiшка i Вавёрачка!
Свидетельство о публикации №126050104605