Тата
«Я так рабіў у дзяцінстве таксама, як Воля”.
Бачыш, у вачах маіх скачуць ты я ж вуголлі,
Што і ў цябе, толькі я імі дрэнна валодаю.
Тата, я ведаю, часам бывае цяжка.
Я выглядаю як ты, а характарам – у маму.
Я, як яна, капрыжу, злуюся ды мару.
Я, як яна, ня ўмею быць раўнаважнай.
Дуне, бывае, вецер знянацку ў думках,
Ды разгарыцца ў пачуццях, як у лесе, агонь.
Выратаваць здольна толькі твая далонь,
Што дакранецца ціхім дажджу пацалункам.
З мамай у нас у грудзях на дваіх адно мора,
Над ім збіраюцца моцныя навальніцы.
Вочы тады ў мяне колеру спелай дурніцы,
А ў яе – вакол сэрца устаюць горы.
Тата, мы з мамай – твае дзікія птушкі.
Дзякуй табе, што шырыш нашы нябёсы,
Дзякуй таму, хто аб’яднаў нашы лёсы,
Сплёўшы ў адзінае вашы жыцця стужкі.
Свидетельство о публикации №126050101223