Зайздрасць
Зайздрасць пазёмкаю шлях замятае,
Поспех суседа, бы воўчаю зграяй
Вые у сэрцы і спаць не дае,
Шлях не шукаем, усё даганяем.
*******
Топчым суседа пакуль не заплача,
Вырвацца ўперад не можам іначай.
Толькі, стаптаўшы суседа, губляем і шлях.
Бо самастойна не бачым мы далеч.
******
Там дзе канчаецца мудрасць, народзіцца зайздрасць,
Сябра няўдачы — бальзам нам і радасць.
Толькі рэакцыю нашу прымаюць за просьбу сусветы,
Беды патрояць, з усмешкаю ў дом наш даставяць.
******
Калі чужое коліць вока, ўмарах
Схаваць яго хутчэй у шэрых хмарах.
Разгоніць хмары з часам мудры вецер,
Асядзе зайздрасць у душы нагарам.
Свидетельство о публикации №126043007079