Шпитальная хроника 9 глава

Шпітальная хроніка
Глава 9.
Ад ланцугоў да байкавай
коўдры


На рукі і ногі  ланцугі чаплялі,
Прысоскі, як п'яўкі, да цела прыпалі.
На вузкай паперцы - зігзагі і ўзгоркі,
Каб  рытм сардэчны  быў ясны і зоркі.

На МРТ - нібы у космас пускаюць,
Магнітныя хмары вакол завіваюць.
Раскрыўшы ўсё тайны, абодвух паўшар'яў,
З чарадзейных склалі эпікрыз сцэнарыяў.

А ў кабінеце УГД  - як на пляжы у моры,
Мажуць жывот, каб не ведаў ты гора.
"Легчы на левы" - ціха папрасілі,
Датчык па гелі пракладзе каляіны.

Чатыры клапаны - кожны правераны,
Ў кожным штуршку лекар упэўнены.
Глядзеў на манітор, як у вір той марскі:
"Ну, спадар Алесь! Ідзі, малайчына, жыві!"

І градыент, і струмень рэгургітацыі -
Узіст бачыць усё у гэтай вібрацыі.
Вадкасць у лёгкіх ён хутка злічыў,
Вынік з камп'ютара ў момант пусціў.

Здавалася, будзе звычайная раніца,
Ды зонд наваліўся - хай ён
праваліцца!
Страўнік знутры - нібыта пустая вываранка,
Мучыў адрыжкаю з самага ранку.

У горле камяк, а ў вачах  толькі слёзы,
Няма ў той працэдуры ні кроплі прозы.
Ледзьве жывы ў палату прыплёўся,
А там і сусед ужо ў роспач увёўся.

Ад дзённых пакутаў я ледзьве адцёрся,
У коўдру байкавую шчыльна ўгарнуўся .
Дыягназ падпісаны, плоць змірылася,
У памяці кволай усё зачынілася.

Мінск,
Жнівень 2025 г.
Алесь Гарбар

Працяг будзе...


Рецензии