Вершы для дзяцей. 7

З горкі мячыкам скаціўся,
Каля возера спыніўся.
Для чаго прыйшоў сюды?
Нахіліўся да вады,
У возеры адлюстраваўся
І сабой залюбаваўся.
"Вось, як вырас я дзівосна!
Выглядаю, як дарослы!
Укалоць магу балюча –
Я не мяккі, я калючы!"
***
Рыхтуе Восень падарункі –
Такія смачныя ласункі!
– А што зямельцы падарыць?
Стракатым дываном накрыць!
Бяроза золата скідае,
Асіна чырвань уплятае,
А клён аддаў свой ліст барвовы –
І вось дыван ужо гатовы!
***
Дажджавая Кропелька
Любіла працаваць:
З сяброўкамі сваімі
Зямельку паліваць.
Але Паўночны Вецер
Аднойчы падхапіў
І кропельку з сабою
У вандроўку запрасіў.
Яна ляцела хутка
І трапіла туды,
Дзе сцюжа і мяцелі,
Калючыя ільды.
І ледзьве не замерзла,
І стала б ледзяшом,
Але Паўночны Вецер
Аднёс у родны дом.
Прызналася Радзіме:
"Я так цябе люблю!"
Слязою пралілася
На родную зямлю.

***
Цёплы летні дождж паліў –
Дрэвы і кусты памыў.
Сонейка ўключыла лоўка
Каляровую вясёлку.
Знікла сонейка і знік
Незвычайны той ручнік.
***
Вецер раніцай прачнуўся,
З асалодай пацягнуўся.
– Як плануеш вабіць час?
– Абдымаць я буду вас!
І па дахах пагуляю,
І ў дамы к вам завітаю.
Буду я кружыць, спяваць,
Хмары ў небе разганяць.
Падмяту ўсе дарожкі,
Каб ступалі лёгка ножкі.
– А калі адпачываць?
– Ноччу буду моцна спаць!

***
Лісіца Гусака злавіла.
– Я з’ем цябе! Я так рашыла!
– Прашу, дазволь патанцаваць!
І ты не будзешь сумаваць!
– Танцуй, Гусак, у апошні раз! –
Сказала Лісанька ў адказ.
Стаў ногі ён перастаўляць
І крыламі махаць-махаць,
На Ліску раптам паглядзеў
І хутка-хутка паляцеў.
Гусак Лісіцу абхітрыў
І казку людзям падарыў.
***
Вавёрка – маленькі рухомы звярок.
Ён спрыту і хуткасці дасць нам урок.
Кіруе вавёрка хвастом, бы рулём.
Спіць яна ноччу, харчуецца днём.
Вострыя зубкі арэхі грызуць.
Зоркія вочкі не падвядуць.


Рецензии
Таня, как всегда чудесная лирика для детей на родном языке.
Написано интересно, по-детски!!!
Вы большая молодец, что не забываете свой родной язык, еще и пишите на нем стихи для детей.
С теплом и уважением,

Валерий Петерсон   30.06.2026 17:48     Заявить о нарушении
Валерий, благодарю Вас за такой чудесный отклик!
С признательностью,

Татьяна Федорович   03.07.2026 19:40   Заявить о нарушении