Для мяне катастрофа на ЧАЭС гэта, перш за ўсё, усведамленне: зямля хворая надоўга - толькі праз 260 гадоў нейкія тэрыторыі будуць спрыяць жыццю, каб людзі спажывалі, маглі карыстацца бяспечна пладамі дрэў, палёў, лугоў, лясоў, рэк... Мінула 40. Навукоўцы сцвярджаць пра перыяд распаду атрутных рэчываў у 300-1000 гадоў. Хачу засяродзіць увагу. Жывёльны свет. Птушкі. Рыбы. Яны харчуюцца ежай мясцовасці адчужэння. Стан іх - невядомы. Другі момант. Павясне, на абшары забруджанай тэрыторыі (не іначай!) вяртаюцца салаўі, буслы, ластаўкі і, узгадаваўшы маладняк, кіруюць вялікімі сем'ямі на другі кантынент - у Афрыку! Становішча і самаадчуванне птушак - ?.. Цыклы гэтыя доўжацца ўжо на працягу 40 гадоў. Цікава, што думаюць арнітолагі, іншыя спецыялісты па "птушках". Што тычыцца чалавека. Кожны мае выбар. Кожны гаспадар свайго жыцця і лёсу. Абыякавасць грамадства прымусіць тых, хто застаўся сам-насам з пытаннямі - да выбару: вызначыцца з месцам жыхарства. Дзеля дзяцей. (Жыццё чалавека і яго нашчадкаў не доўжыцца стагоддзямі). Разумныя, адукаваныя будуць - думаць і дбаць - заўсёды.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.