Рубаi 2
Не пасябруе чалавечнасць з пыхай,
Не прыме торг фасадам — гэта ліха.
Душа змяртвелая малітву пасылае
Таму, хто зможа абудзіць нас чыхам.
*******
Журботны спеў у небе — адлятаюць жураўлі,
Вясёлымі вяртаюцца да роднае раллі.
Любоў забраць не можа нават Сонца за мяжой
Да роднай нівы, гнёздаў, што бацькі для іх вілі.
*******
Як сябе і свой час аддаюць безадмоўна,
Мы - царэўна сярод шэрых мас, як вядома.
Пыха сэрца чаруе, спіць розум ў дурмане,
Прачынаецца толькі, як рушыцца дом наш.
******
Хто не умее берагчы, цаніць цяпло сяброў,
Упэўнены, што ў яго венах галубая кроў,
Што зорка ён, сябры, як дэкарацыі на сцэне,
Застаўшыся адзін, пазнае — голы ён кароль.
Свидетельство о публикации №126042904026