Моя Родина
Мой родны,міленькі куточак,-
Тут за вадою я хадзіла,
Тут палівала свой садочак.
Мая маленькая радзіма,
Мой ручаёк, мая крыніца,
За крапівОю тут хадзіла,
Давала коніку напіцца.
Мая любімая старонка:
Чаромхі, ліпы і рабіны.
Падобна сонца на рамонку,
Шаша ляжыць на каляінах.
Тут працавітыя ўсе людзі:
То жнуць, то сеюць, то капаюць,-
На печцы паляжаць у студзень
І адпачнуць, як пан і пані.
Тут я шпакоў перапявала,
Умела перадрАжніць песні,
Не сумнявалася нямала,
Што застануся тут увЕсну.
Я пасвіла заўжды каровак,-
Лічыла гэту працу мілай,-
Улетку рыхтавала дровы,
Узімку печы я паліла...
================.
А зараз сумна немагчыма,-
Мне ехаць не к каму ,- памерлі!
Гляджу трывожнымі вачыма
Не свеціцца агонь за дрэвам.
Нікому тут я не патрэбна,-
Бо я дачка адных нябёсаў,-
І ззяюць хмаркі, быццам срэбра,
На камяні слядочак босы...
Свидетельство о публикации №126042803284