Руiны жыцця

Добрай раніцы, сноў і павер'яў чужых маладая краіна,
прачынайся, успомніўшы, дзе тваё месца на картах.
Там, дзе прывід мінулага ўпарта пільнуе старыя руіны, —
і ніхто не пытае, навошта забытаму гэтая варта.

Не, не помніць ніхто: ці то ў Турцыі, Грэцыі,
ці ў Кітаі, у фрызах, калонах сівой Атлантыды, —
прачынайся й спявай пра ўсё светлае сэрцам.
На руінах жыцця яшчэ ўбачыш, як вырастуць піраміды.


Рецензии