Рубаi 1

   **********
Жыццё мяняецца, на  чай падобна,
Павольна стыне, вось ужо халодны.
Мы прадаўжаем па прывычцы піць яго,
Ды толькі смак адчуць ужо не здольны.

****
Жыццё то кужалем, то зрэб`ем цешыць,
Лёс свет арлу адчыне альбо рэшцы.
Крылаты той, хто ў час завалу на дарозе
Упарта адшукае шлях да сцежкі.

****   
Зразумееш, што ў бедах і боль, і карысць,
Навучыўшыся  іх пракружыць, быццам ліст.
Так жыцёвую мудрасць спасцігнеш,
І тады ты на полі жыцця — шахматыст.

****
Калі нарэшце адкапаеш скарб,
Аддзяч таго, хто паказаць быў рад,
Не павялічвай слепасць глухатой.
Нагоне пыха хмар, пральецца град.

*****
Мы часта настырна шліфуем фасад,
І чахне нутро, як акінуты сад.
Успомнім аб ім, калі бура наружнасць разбурыць,
Убогасць  душы будзе большая з страт.

*****
Той, хто не дасць сябе паставіць на калені,
Каго са шляху ні буран, ні шторм не зверне,
На дол заўжды ступае поўнаю ступнёй,
Пракрочыць пераможцам, нават цераз церні.


Рецензии