11. 03. 2026
не бывае дылем
ні касой усмешкі
ні кароткай запалкі
ні горкай звычкі
ні заплаканай Вічкі
ні фальшывых грошай
ні дурных задум
ні страты сувязі з серверам
ні павышэння коштаў
ні капрызных гузікаў
ні нязручнай ахвяры,
што бяжыць следам
ні жахлівага Дзеда-барадзеда
ні бракаванага прэзерватыва
ні дапытлівага, абачлівага FPV-дрона
ні рускіх знаек з незнайкамі
ні незадаволенай палюбоўніцы
ні пустых кішеняў
ні адважна-труслівых бардаў
ні беларускіх блогераў
ні ізраільскіх пакемонаў
не бывае пранцаў
не бывае Гернікі
не бывае абавязковых членскіх узносаў
не бывае падаткаў
не бывае гемарою
не бывае чорнага смярдзючага пацалунку
не бывае не бывае эпічнай лютасці
і спецыяльнай ваеннай аперацыі
не бывае пагіблых сяброў
не бывае нядобрай мамы
не бывае
нікога
нікога не бывае
калі цела ў пыле
астывае
Свидетельство о публикации №126042607324