Вецер з былога веку
Весела смяецца Сонца, паўцякалі хмары.
Навісае над прасторам цішыня,
Чорную бяду хавае, разлівае чары.
А падвечар цёплы, быццам летні, дождж,
Авівае і галубіць, як матулі рукі.
У паветры звіты ніткі цяжкіх нош,
Толькі люд не чуе стогны, што нясуць ім мукі.
Танцы, песні, свята кліча, першамай,
А Чарнобыль палыхае, свеціцца вясёлкай.
Радыё маўчыць, як пра далёкі край,
Не кранае іх, хаваюць у святочным шоўку.
Радыяцыю не можна прыкусіць,
Каб адчуць той горкі смак, што напаўзае хітра.
Не адчуе нюх, жывучая, як сныць,
Толькі сёння шэпча пра яе хвароб палітра.
Дарагі прырода выставіла кошт
За маўчанне, золатам было, а стала мукай.
Распрастаў боль шчупальцы, у горле ком,
Божа дасць, былое стане на вякі навукай.
Свидетельство о публикации №126042605043