Когда засыпает Бог
Бог не спіць»
Ул. Някляеў
Трэцім бывае “лішні”,
што закахацца мог.
Ты мне, Валодзя, снішся,
як засынае Бог.
Грэшна гайдаюць хвалі
сон мой у сне. Апроч
мроіва: так кахаю –
ў дня выкрадаю ноч.
Што ж, мой спакусны, стрункі,
я не прыйшла раней?..
Ніводная пацалункам
болей так не кране!
У сарамлівым змроку
скрыецца – я дрыжу!
Як ты ўвайшоў глыбока
й Богу не раскажу!..
25-26.04.2026
Свидетельство о публикации №126042604897
Пришли подстрочник, пожалуйста! Переведу...
Валерия Салтанова 11.06.2026 05:00 Заявить о нарушении
Анастасия Котюргина 03.08.2026 23:00 Заявить о нарушении