Шлях да прауды
Па вузкіх, паросшых бур`янам сцяжынах
Шукаем дарогу з напорам
Да праўды, схаваную дзесці ў руінах.
Яна з намі ў хованкі з жартам
Гуляе, міргне ды ізноў за туманам.
Для сэрца пазнаць яе варта,
Душу каб парадаваць ветлівым ранкам.
Магчыма мы згубім кагосці,
Ды не, што не мелі, згубіць немагчыма.
Мы проста заўважым, што блёсткі
З адценнем фальшывым блішчаць прад вачыма.
З вачэй проста здымем фіранку,
Што ткала рука за хлусліваю маскай.
Заўважыць так важна світанкам,
Што зорка заве нас с турботай і ласкай.
Галоўнае ў пошуках праўды
Не блытаць шляхі са зларадлівай помстай,
Бо сэрца ад нашае здрады
Згарае і стогне, пакуль не прачнёмся.
Там дзесьці ў тумане змяртвелай
Пакінем пад гогат вятроў чалавечнасць,
Бо помсты буран ашалелы
Святло затуманіў, каб долю калечыць.
Свидетельство о публикации №126042602931