Так бывае

ТАК БЫВАЕ
Леанід ПРАНЧАК

Па-над вёскай маёй, па-над хатаю
Дзень плыве аблачынай падранаю.
Кружыць сцюжа пушыстаю ватаю.
Ные непагадзь свежаю ранаю.
Як дамовіцца з жыццём, каб па-добраму
Сонца хочацца мне, каб паболела,
Каб свяціла штодзонь мне па-шчодраму,
Каб душа не была так заболена.

Хто жыве, хто выжывае.
Хто багаты, хто бядняк.
Так бывае, так бывае,
А бывае, што не так.
Бульба, сала і цыбуля,
Сёння, заўтра і спакон.
А яшчэ ў кішэні дуля
І ў каморы самагон.

Зноў жар-птушка на раніцу дражніцца
Пёраў новых аздобаю срэбнаю,
Каб злавіць яе трэба адважыцца,
Каб адважыцца, смеласць патрэбная.
Заспяваю я словамі простымі,
Каб азваўся прастор зычным гоманам,
Каб заплакалі сосны з бярозамі
Па-над Прыпяццю, Сожам і Нёманам.

Хто жыве, хто выжывае.
Хто багаты, хто бядняк.
Так бывае, так бывае,
А бывае, што не так.
Бульба, сала і цыбуля,
Сёння, заўтра і спакон.
А яшчэ ў кішэні дуля
І ў каморы самагон.

25.04.2026


Рецензии