На родину
Не да матухны, не да тётухны,
А паедземце лепш у Вётухну –
Вёску дальнюю, непрыкметную,
Але ж любую нам, адметную.
У раене што ў Касцюковіцкім,
Магілёўскае светлай вобласці,
Чымсці простая, чымсці дзіўная,
А галоўнае ж – за радзіму нам.
Між палёў, лясоў красавалася,
Зоркам, сонейку пасміхалася.
Невялікая – ў колькі вулачак,
Ды заўжды чакаў там прытулачак.
Там жылі бацькі – мамы з татамі,
Там з сябрамі мы паміж хатамі
Павывучвалі справы розныя.
Крокі першыя,пераможныя
Менавіта там былі зроблены
I ў свядомасці ўвасоблены.
Не звязаліся з хлуснёю моднаю,
Каб у свет пайсці людзмі годнымі.
Нас праводзіла ўсіх парадаю:
Каб заўжды жылі толькі праўдаю,
Каб дабро рабіць не баяліся.
А сама… с зямлёю зраўнялася.
Дзе быў вуліц шлях кіламетрамі,
Там пустэчы жах, дзьмуюць ветрыкі.
Дзе дарогі шлі – толькі сцежачкі,
I людзей няма – ў свеце бежанцы.
…Ужо колькі год – толькі сніцца нам:
Як раней была – чараўніцаю.
Не! Не будзеш нам злою тётухнай!
Ты Радзіма нам, маці Вётухна!
Ты даруй, калі зачакалася,
У нашай памяці ты засталася.
Хоць на крышачку, на гадзіну
Трэба ў Вётухну – на радзіму.
Але штосьці са светам сталася
Развалілася, сапсавалася.
Вось і сорак год адной гадзінаю
Ды не пускаюць нас на радзіму ўжо.
Панаставілі шыльдаў з жахамі
І пужаюць даць кару штрафамі.
Небяспечная, кажуць зона там,
Нельга прыязджаць без дазволу нам.
Рэчка хай цячэ сіняй стужкаю,
Хай ляціць душа белай птушкаю
Пакланіцца каб ёй адзінай
Вёсцы Вётухна, што Радзіма нам.
Пакланіцца каб ёй адзінай
Вёсцы Вётухна што Радзіма нам...
Свидетельство о публикации №126042401688